2013-12-09 12:04:48

Святы Айцец заклікаў перамагчы “параліч сумленняў” на Блізкім Усходзе


RealAudioMP3 Папа Францішак заклікаў пакласці канец падзелам і варожасці на Блізкім Усходзе. 9 снежня 2013 г. Пантыфік цэлебраваў ранішнюю св. Імшу разам з каталіцкім Патрыярхам Александрыі Ібрагімам Ісаакам Сідракам. Падчас гаміліі Святы Айцец выказаў сваю блізкасць хрысціянам Егіпта і чарговы раз звярнуўся з заклікам аб павазе да рэлігійнай свабоды ва ўсім блізкаўсходнім рэгіёне. Францішак адзначыў, што словы прарока Ісаі: “Будзьце адважнымі! Не бойцеся!”, якія гучалі падчас Літургіі слова, сёння асаблівым чынам скіраваны да жыхароў егіпецкай зямлі, якія перажываюць няўпэўненасць і сустракаюцца з насіллем, з прычыны сваёй хрысціянскай веры. Папа спаслаўся на фрагмент Евангелля, дзе Езус вылечвае паралізаванага і адзначыў, што ў сучасным свеце распаўсюджаная з’ява – “параліч сумленняў”, які пранікае ў грамадскія структуры і супольнасці і “блакуе цэлые народы”. Але заклік Хрыста: “устань і хадзі”, можа змяніць сітуацыю.

“Няхай адновяцца мірныя пермовы, часта паралізаваныя супрацьстаяннем і цёмнымі інтарэсамі”, - сказаў Пантыфік і пажадаў, каб хрысціянам было вернута права спакойна жыць на зямлі, якая з’яўляецца іх Радзімай на працягу двух тысяч гадоў. Папа Францішак нагадаў, што Святая Сям’я, калі шукала паратунку ад цара Ірада, знайшла прытулак менавіта ў “шчодрай зямлі” Егіпта. Ён пажадаў, каб і сёння Езус “чуваў над егіпцянамі, якія на шляхах свету шукаюць годнасці і бяспекі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.