2013-12-09 13:54:39

Папа зацвердзіў дэкрэты, падрыхтаваныя Кангрэгацыяй па справах Кананізацыі


RealAudioMP3 9 снежня 2013 г. падчас сустрэчы з кардыналам Анджэла Амата, прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, папа Францішак зацвердзіў дэкрэты, якія тычацца прызнання цуду, мучаніцтва і гераічнасці цнотаў некаторых кандыдытаў да беатыфікацыі. У першую чаргу, гаворка ідзе пра прызнанне цуду, здзейсненага праз заступніцтва італьянскай законніцы Джаваніны Франкі, заснавальніцы Кангрэгацыі Шпітальных Сясцёр Маці Божай Балеснай. Будучая благаслаўлёная жыла ў ХIX ст. у Кома, на поўначы Італіі, і большую частку жыцця прысвяціла служэнню цяжка хворым. Таксама Святы Айцец зацвердзіў адзін дэкрэт аб прызнанні мучаніцтва за веру. Гаворка ідзе пра італьянскага святара з Папскага інстытута замежных місій кс. Марыё Вергара і свецкага верніка, катэхета, Ісідора Нгей Ко Лата з Мьянмы, забітых у 1950 г. у гэтай азіяцкай краіне ў выніку антыкаталіцкага пераследу.

Дэкрэты аб прызнанні гераічнасці цнотаў, зацверджаныя Пантыфікам, тычацца 10 асоб. Сярод іх 4 законнікі: французскі святар а. Маўрысіа Марыя Матэа Гарыгу, заснавальнік Інстытута Маці Божай Спачування; нямецкі аўгустыніянін а. Клемент Фюль; венгерскі кармеліт а. Марсэль ад Панны з Кармэлю і італьянскі трапіст а. Рамана Батэгаль.

Таксама Папа пацвердзіў гераічнасць цнотаў пяці законніц: с. Разаліі Кадрон-Жэтэ, заснавальніцы Інстытута Сясцёр Міласэрнасці з Канады; с. Марыі Розы Тэрэзы Гай Цібаў з Іспаніі, заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр св. Юзафа з Жыроны; а таксама двух італьянак: с. Орсалы Мезіні, генеральнай настаяцельніцы Кангрэгацыі Сясцёр Малой Місіі для глухіх і с. Марыі Схаластыкі ад Божага Провіду, генеральнай настаяцельніцы Кангрэгацыі Сціплых Вучаніц Боскага Настаўніца.

Пантыфік прызнаў таксама гераічнасць цнотаў свецкага верніка з Пуэрта-Рыка Рафаэля Кардэра Маліна.








All the contents on this site are copyrighted ©.