Былы кіраўнік Залы Друку: падчас маёй працы ў Ватыкане не было ніякага “гей-лобі”
Падчас сваёй працы
ў Ватыкане былы кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду не назіраў ніякага “гей-лобі” або
падобнага роду “групы ціску”. Хаакін Навара Вальс, які ўзначальваў прэс-службу Апостальскай
Сталіцы на працягу 23 гадоў, нагадаў аб вялікай колькасці ілжывых абвінавачванняў
біскупаў і святароў у педафіліі за апошнія гады. Так адбылося, напрыклад, з кардыналамі
ў Чыкага і Сіднэі. “Высветлілася, што ў Злучаных Штатах гэта праблема была яшчэ шырэй”,
- сказаў Навара Вальс у інтэрв’ю аўтарытэтнаму іспанскаму часопісу “Inversión&Finanzas”.
Ён прызнаўся, што за гады сваёй працы ён сустрэў у Рымскай курыі “велізарную колькасць
вялікіх людзей”, некаторых з якіх лічыць святымі. Канешне, там існуе ў пэўнай меры
і “кар’ерызм”, які былы ватыканскі супрацоўнік не схільны лічыць “крымінальным злачынствам”.
Навара
Вальс закрануў тэму адстаўкі Бэнэдыкта XVI і адзначыў, што тыя, хто ведае кардынала
Ратцынгера, не былі б здзіўлены, калі той яшчэ падчас канклаву не прыняў бы выбар
кардыналаў, але ён зрабіў гэта, што стала гераічным учынкам з яго боку. Былы кіраўнік
Залы Друку нязгодны з меркаваннем, што “Бэнэдыкт XVI адчуваў сябе бяссільным зрабіць
неабходныя рэформы ў Рымкай курыі”. Тое, што зараз робіць папа Францішак, было распачата
менавіта яго папярэднікам, адзначыў ён.