Святы Пасад вітае новую дамову ў рамках Сустветнай гандлёвай арганізацыі
Апостальская Сталіца
задаволена прыняццем дамовы аб спрашчэнні гандлёвых працэдур, развіцці праграм па
падтрымцы сельскай гаспадаркі і харчовай бяспекі, падпісанай краінамі-удзельніцамі
Сусветнай гандлёвай арганізацыі падчас форуму на інданэзійскім Балі 3-6 снежня 2013
г. Гаворка ідзе пра падпісанне першага юрыдычнага акту ў рамках арганізацыі з моманту
яе заснавання ў 1994 г.Паводле арцыбіскупа Сільвана Тамазі, пастаяннага назіральніка
Апостальскай Сталіцы пры структурах ААН і іншых сусветных арганізацыях у Жэневе, у
тым ліку Сусветнай гандлёвай арганізацыі, “упершыню была дасягнута дамоўленасць па
серыі мер, якія па-сапраўднаму адкрываюць дарогу міжнароднай салідарнасці, спрыяючы
развіццю ўсіх краін”. Падпісаныя дакументы спрашчаюць бюракратычныя працэдуры, у выніку
чаго будзе зэканомлена каля 1 трлн. долараў і павялічана колькасць працоўных месц.
Апостальскай Сталіцы, паводле ватыканскага дыпламата, адыграла ў падпісанні
станоўчую ролю праз нефармальныя кантакты, спрыяючыя ўмацаванню дыялога паміж бакамі.
Дамову падпісалі 159 краін, якія ўваходзяць у Сусветную гандлёвую арганізацыю.