2013-12-07 13:38:51

Дзяржсакратар: Папа спрабуе дапамагчы нам у працы, а не ўскладняць справы


RealAudioMP3 Вельмі лёгка працаваць з папам Францішкам. Як усе ведаюць, ён вельмі пакорны чалавек, які дэманструе сваю блізкасць. Перш за ўсё, спрабуе дапамагчы нам у працы, а не ўскладняць справы, прызнаўся арцыбіскуп Пьетра Паралін у кароткай заяве для тэлевізійнага інфармацыйнага агенцтва “Rome Reports”. Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы, які фактычна выконвае сваю функцыю толькі на працягу месяца, падкрэсліў, што гэта “вельмі адказная праца”. “Я спадзяюся, што з Божай дапамогай і пры падтрымцы папы Францішка я буду ў стане выканаць гэта заданне”, - сказаў іерарх.

Рашэнне аб прызначэнні арцыбіскупа Параліна Дзяржсакратаром Пантыфік абвясціў яшчэ 31 жніўня 2013 г. Кардынал Тарчызіо Бэртонэ, якія займаў гэту пасаду на працягу апошніх сямі гадоў, афіцыйна пакінуў яе 15 кастрычніка 2013 г. Яго наступнік прыступіў да сваіх абавязкаў толькі 18 лістапада з прычыны перанесенай раней хірургічнай аперацыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.