2013-12-07 10:10:12

Апостальская Сталіца выступіла за санкцыі супраць вандалаў


RealAudioMP3 Святы Пасад заклікаў да больш строгіх крымінальных санкцый за вандалізм у хрысціянскіх храмах і на могілках. Такія інцыдэнты павінны ацэньвацца з той жа строгасцю, як гэта было зроблена ў выпадку культавых збудаванняў іншых рэлігій. Арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці, сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі, выступіў перад міністрамі краін Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. Іх пасяджэнне завяршылася 6 снежня 2013 г. у Кіеве. Іерарх выказаў занепакоенасць ростам колькасці нападаў на хрысціян і хрысціянскія інстытуты ў краінах самой АБСЕ. Рэлігійная свабода ўсё часцей парушаецца ў традыцыйных дэмакратыях, адзначыў ватыканскі дыпламат і дадаў, што гаворка ідзе ў першую чаргу пра нецярпімасць у дачыненні да хрысціян.

Толькі ў Германіі ў 2012 г. Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ зарэгістравала 414 нападаў на хрысціян і хрысціянскія ўстановы.







All the contents on this site are copyrighted ©.