Папа сустрэўся з Вярхоўным камісарам ААН па справах бежанцаў
6 снежня 2013 г. Святы
Айцец прыняў на аўдыенцыі Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў Антоніа Гутэрэса.
У першую чаргу імі была абмеркавана цяжкая гуманітарная сітуацыя ў Сірыі, а таксама
ініцыятывы неабходныя для падтрымкі суседніх дзяржаў, якія прынялі больш за 2 млн.
бежанцаў з гэтай краіны. Прадстаўнік ААН падзяліўся з Пантыфікам інфармацыяй аб сітуацыі
з бежанцамі і эмігрантамі ў свеце, а таксама выказаў Папе глыбоку падзяку за намаганні
па прыцягненні ўвагі грамадстваў да цяжкага становішча гэтых людзей. Антоніа Гутэрэс
падзяліўся занепакоенасцю ў сувязі з жаданнем некаторых краін Еўрапейскага Саюза не
прымаць бежанцаў у тым ліку з Сірыі і расказаў пра ініцыятывы Упраўлення Вярхоўнага
камісара ААН па справах бежанцаў накіраваныя супраць падобнай палітыкі.