2013-12-05 12:47:19

Член Рады кардыналаў: рэформы для Папы – гэта рэкалекцыі


RealAudioMP3 Кардынал Оскар Радрыгес Марадзьяга адзначыў, што для папы Францішка рэфармаванне структур Рымскай курыі “гэта не праект, а рэкалекцыі”. Сваімі думкамі іерарх падзяліўся 4 снежня 2013 г. падчас прэзентацыі кнігі-інтэрв’ю са Святым Айцом італьянскага езуіта кс. Антоніа Спадара. Кардынал Марадзьяга, з’яўляецца каардынатарам Рады кардыналаў для дапамогі Папе ў кіраванні Паўсюдным Касцёлам і падрыхтоўкі праекту рэфармавання структур Рымскай курыі. Ён бачыць у Пантыфіку “чалавека свабоднага, натхнёнага вялікай духоўнай свабодай, цалкам уключанага ў дыкаміку жыцця, які не адварочваецца ад канфліктных тэмаў”.

Паводле іерарха, цэнтральнай тэмай прапаведвання Святога Айца з’яўляюцца “адкрытыя дзверы” – сімвал святла, сяброўства, даверу, адкрытасці для іншых. Ён падкрэсліў, што Папа лічыць самай цяжкай хваробай “уніфікацыю мыслення”, а яго дзейнасць грунтуецца на езуіцкім крэда – місійнасць, супольнасць і дысцыпліна. Кардынал Марадзьяга назваў “геніяльным” адкрыццё Папам “стэрыльнага мыслення”, якое прыводзіць да смутку, адзіноты і пакінутасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.