2013-12-05 11:54:29

У Касцёле ў Германіі каментуюць адгартацыю Папы


RealAudioMP3 Папа Францішак, з пункту гледжання нямецкага кардынала Карла Лемана, выкарыстоўвае ў сваёй адгартацыі нешта большае, чым проста крытыку капіталізму. “Evangelii gaudium” не можна абмежаваць да “адносна таннай крытыкі капіталізму” напісаў біскуп Майнца ў дадатку да апошняга нумару “Die Zeit”. У дакуменце расстаўлены негатыўныя акцэнты сучаснай эканамічнай сістэмы, але перш за ўсё ў ім звяртаецца ўвага на дэвіяцыі сістэмы сацыяльнай: “культуру адходаў” і “абсалютную аўтаномію рынкаў”. Кардынал прывітаў вострую крытыку Пантыфіка, скіраваную у бок капіталізму. Іерарх лічыць, што яна не гучала з боку Касцёла настолькі ясна з моманту апублікавання энцыклікі “Rerum novarum” у 1891 г.

Яшчэ адзін нямецкі іерарх, арцыбіскуп Берліну, кардынал Райнэр Вёлькі, падкрэсліў, што Папа павярнуўся супраць рынкавага радыкалізму, які дамінуе ў грамадствах і падвяргае выключэнню чалавечыя адносіны ў эканоміцы. Пантыфік выступіў у сваёй адгартацыі супраць “дыктатуры эканомікі без асобы і без сапраўды чалавечай мэты”, - падкрэсліў іерарх.

Трэба адзначыць, што нядаўна апублікаваная Апостальская адгартацыя “Evangelii gaudium” (Радасць Евангелля) ужо выклікала вялікі рэзананс не толькі ў касцёльных, але і фінансавых колах у свеце.







All the contents on this site are copyrighted ©.