2013-12-05 15:16:44

Наступная сустрэча Рады кардыналаў пройдзе ў лютым


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі паведаміў, што наступная сустрэча Рады кардыналаў для дапамогі Святому Айцу ў кіраванні Паўсюдным Касцёлам пройдзе ў Ватыкане 17-19 лютага 2014 г., напярэдадні кансісторыя, падчас якога Францішак надасць кардынальскую годнасць абраным іерархам. Такое рашэнне пурпураты прынялі на пасяджэнні 5 снежня 2013 г. Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы нагадаў, што кансісторый пройдзе 20-22 лютага. На наступны дзень пасля яго зананчэння Пантыфік будзе цэлебраваць св. Імшу разам з новымі кардыналамі, а 24-25 лютага адбудзецца сустрэча Рады Сінода Біскупаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.