Унікальныя біблійныя тэксты з Ватыканскай бібліятэкі даступны он-лайн
Ватыканcкая апостальская
бібліятэка і Бадлеанская бібліятэка Оксфардскага ўніверсітэта стварылі ўнікальны он-лайн
праект. Яны аб’ядналі намаганні і перавялі ў лічбавы фармат некаторыя з найбольш важных
і ўнікальных Біблій і біблійных тэкстаў са сваіх калекцый, а затым змясцялі іх у інтэрнэце
на старонцы Бадлеанскай бібліятэкі (http://bav.bodleian.ox.ac.uk). З 3 снежня 2013
г. яны даступны ў сеціве. Лічбавыя матэрыялы маюць высокую якасць, што дазваляе іх
дэталёвае вывучэнне.
Гэта ініцыятыва з’яўляецца першым крокам 4-гадовага сумеснага
праекту па публікацыі лічбавага кантэнту ў інтэрнэце. Камісія вучоных і экспертаў
з розных краін свету абрала для перавядзення ў лічбавы фармат частку рукапісаў на
іўрыце і грэцкай, а таксама інкунабулы з абодвух бібліятэк. Падчас працэсу адбору
ўлічваліся як патрабаванні навукоўцаў, так і практычныя патрэбы.