2013-12-04 10:07:53

Беларусь: кс. Лазара вызвалілі са следчага ізалятара КДБ


RealAudioMP3 4 снежня 2013 г. раніцай у КДБ Беларусі афіцыйна пацвердзілі вызваленне кс. Уладзіслава Лазара са следчага ізалятара, заяўляе “БелаПАН”. Раней Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведаміла, што “была праінфармавана кампетэнтнымі органамі краіны аб тым, што няма больш падставаў для далейшага ўтрымання кс. Уладзіслава Лазара ў следчым ізалятары КДБ”. Святару была зменена мера затрымання “з заключэння пад варту на падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах”, - паведамілі агенцтву “БелаПАН” у прэс -службе КДБ, хоць расследаванне крымінальнай справы працягваецца. Кс. Лазар “павінен знаходзіцца ў пастаянным месцы, маючы свабоду перамяшчэння і дзеяння, паводле вызначаных нормаў, з абавязкам штодзённай рэгістрацыі ў аддзяленні міліцыі”. Яму ставіцца ў віну перадача грошай і матэрыяльных каштоўнасцяў чалавеку, які абвінавачваецца ў шпіянажы на карысць іншай дзяржавы.







All the contents on this site are copyrighted ©.