2013-12-03 11:28:59

У Іраку чакаюць Святога Айца


RealAudioMP3 Патрыярх Халдэйска-Каталіцкай Царквы Луіс Рафаэль І Сако з Багдаду спадзяецца на візіт папы Францішка ў Ірак. “Для нас, хрысціян у Іраку такі візіт з’яўляецца неабходнасцю, таму што нам патрэбна салідарнасць і дапамога”, сказаў ён агенцтву “AsiaNews” 2 снежня 2013 г. Так, як Святы Айцец здзейсніў “цуд” у Сірыі, калі была спынена пагроза ваеннай інтэрвенцыі, ён таксама можа прынесці “цуд” нам, сказаў Патрыярх пасля вяртання з Рыму. Францішак узяў пад увагу яго запрашэнне і зрабіў адпаведны запіс у сваім нататніку, паведаміў іракскі іерарх. Кіраўнікі Усходніх Цэркваў, аб’яднаных з Рымам, 21 лістапада мелі сустрэчу з Пантыфікам у Ватыкане.

Папскі візіт у Іраку будзе сапраўднай “прэм’ерай”, важным крокам і незвычайнай падтрымкай церпячай Царкве, падкрэсліў кардынал Сако. У мінулым Пантыфікі наведвалі Ліван, Сірыю і Іарданію, але ніколі Ірак. Ян Павел ІІ меў намер здзейсніць падарожжа ў гэту краіну ў 2000 г., але яно было адменена па прычынах бяспекі. Сёння такі візіт можа адюбыцца таму, што ўрад будзе рабіць усё магчымае, каб гарантаваць бяспеку, заявіў Патрыярх.


Падчас свайго візіту ў Рым кардынал Сако наведаў Бэнэдыкта XVI, які паабяцаў яму сваю малітву за Ірак.







All the contents on this site are copyrighted ©.