2013-12-03 13:06:22

Святочныя яслі на плошчы св. Пятра пад дэвізам “Францішак 1223 - Францішак 2013”


RealAudioMP3 “Францішак 1223 - Францішак 2013” – гэта назва абрана для сёлетняй кампазіцыі, прысвечанай Божаму Нараджэнню, на плошчы св. Пятра. Яслі будуць выкананы ў неапалітанскай традыцыі. Яны задуманы і рэалізаваны Антоніа Кантонэ; аўтарам сцэнаграфіі з’яўляецца Антоніа дзі Туора. Сцэну нараджэння Хрыста будуць аздабляць фігуры шаснаццаці пастухоў, вышынёй да 2 метраў, апранутых у вопратку, характэрную для неапалітанскай традыцыі XVIII ст. Апроч традыцыйных вобразаў, у кампазіцыі будуць выкарыстаны фігуры беднага чалавека, пажылой жанчыны і цыганкі, якая каецца перад дзіцяткам Езусам. Фонам стане скалістая мясцовасць.

Губернатарат Дзяржавы Ватыкан паведаміў, што сёлета святочная кампазіцыя на ватыканскай плошчы будзе рэалізавана дзякуючы падтрымцы дабрачынцаў, што максімальна зменшыць выдаткі самой Апостальскай Сталіцы.

6 снежня на плошчу св. Пятра з баварскага Вальдмюнхена прыбудзе вялікая ёлка вышынёй 25 м, дыяметрам ствала 98 см і вагой 7,2 тоны. Пасля дэмантажу, яе драўніна будзе выкарыстана для вытворчасці дробныя бытавых прадметаў і цацак.







All the contents on this site are copyrighted ©.