2013-12-03 15:06:45

Пантыфік наведае дзіцячую бальніцу


RealAudioMP3 Святы Айцец наведае 21 снежня 2013 г. ватыканскую дзіцячую бальніцу “Bambino Gesu” у Рыме. Пра гэта паведаміў Дзяржсакратар Яго Святасці Папы арцыбіскуп Пьетра Паралін 2 снежня ўвечары на дабрачынным канцэрце ў Ватыкане, арганізаваным для дапамогі шпіталю. Сярод выступаючых на ім быў сусветнавядомы італьянскі спявак Андрэа Бачэлі . З сабраных сродкаў будзе закуплена новае абсталяванне для аддзялення кардыяхірургіі. “Bambino Gesu” лічыцца адной з лепшых дзіцячых бальніц Італіі. Гэта адзіны падпарадкаваны непасрэдна Ватыкану шпіталь. У клініцы працуе адзінае аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі для дзіцячай кардыяхірургіі ў цэнтральнай Італіі. Штогод у ім лечацца каля 600 дзяцей.







All the contents on this site are copyrighted ©.