2013-12-03 11:04:29

Мітрапаліт Іларыён: спадзяюся, што гатоўнасць да сустрэчы Папы і Патрыярха наступіць у бліжэйшы час


RealAudioMP3 Кардынал Станіслаў Дзівіш запрасіў Патрыярха Кірыла прыбыць на Сусветныя дні моладзі, якія адбудуцца ў Кракаве ў 2016 г. “Патрыярха чакаюць з вялікім энтузіязмам, і гэта жаданне многіх людзей”, - сказаў арцыбіскуп Кракаўскі падчас сустрэчы з Мітрапалітам Іларыёнам. Старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата спаткаўся з каталіцкім іерархам ў мінулую нядзелю. Кардынал прызнаўся, што афіцыйнае запрашэнне ўжо падрыхтавана. “Гэта наша пажаданне, нават больш, чым пажаданне, - сказаў ён. - Гэта была б падзея, таму што ў Кракаве збярэцца ўвесь свет. Калі б Патрыярх прыехаў, вядома, ён быў бы прыняты з вялікім энтузіязмам з боку маладых людзей”, - сказаў пурпурат.

Мітрапаліт Іларыён адзначыў, што прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы любіць Польшчу і наведваў яе шмат разоў. Калі гаворка ідзе пра візіт Патрыярха ў Польшчу ў 2016 г., ускосна маецца на ўвазе яго сустрэча з Папам, паколькі Пантыфік скарэй за ўсё таксама прыбудзе на Сусветныя дні моладзі. Мітрапаліт Іларыён звярнуў увагу, што зараз размова ідзе не пра час і месца правядзення сустрэчы, але яе змест. “Я думаю, што такая сустрэча адбудзецца, калі абодва бакі будуць гатовыя. Спадзяюся, што гэта гатоўнасць наступіць у бліжэйшы час”, - сказаў праваслаўны іерарх.







All the contents on this site are copyrighted ©.