2013-12-02 11:06:42

Пантыфік: мы сустракаем Хрыста, калі думаем пра іншых, калі мы не эгаісты


RealAudioMP3 Падарожжам на гару Святыні Пана, назваў жыццё папа Францішак і дадаў, што толькі там мы можам сустрэць Хрыста, Які “любіць нас, збавіў нас, аддаў сваё жыццё за нас”. Пантыфік наведаў 1 снежня 2013 г. рымскую парафію св. Кірыла Александрыйскага. Падчас гаміліі ён падкрэсліў, што Хрыста “мы сустракаем кожны дзень”: у малітве, Святой Камуніі, сакрамэнтах, добрых справах, наведванні хворых, дапамозе бедным. Гэта сустрэчы, паводле Святога Айца, адбываецца “калі мы думаем пра іншых, калі мы не эгаісты”. Падарожжа нашага жыцця заключаецца ў тым, каб ісці насустрач Езусу, падкрэсліў ён. “Падарожжа, падчас якога мы не сустракаемся з Езусам – гэта не хрысціянскае падарожжа”, - адзначыў Папа. Ён дадаў, што не трэба рабіць уласную грэшнасць перашкодай для сустрэчы з Хрыстом, бо Ён імкнуўся знайсці найбольшых грэшнікаў і менавіта за гэта быў папраканы фарысеямі. Для грэшніка, нагадаў Пантыфік, самай важнай сустрэчай з Панам з’яўляецца споведзь.

Хрысціянскае жыццё, яшчэ раз падкрэсліў Святы Айцец, гэта падарожжа наперад разам, як браты, жадаючы дабра адзін аднаму. Ён заклікаў вернікаў не баяцца ісці па жыцці з Хрыстом.







All the contents on this site are copyrighted ©.