2013-12-01 11:56:51

Пантыфік паспавядае некалькіх вернікаў у рымскай парафіі


RealAudioMP3 1 снежня 2013 г. у другой палове дня Святы Айцец наведае парафію св. Кірыла Александрыйскага, недалёка ад “Tor Sapienza”, на ўсходзе Вечнага горада. Папа не толькі адправіць св. Імшу, як заяўлялася раней, але і ўдзеліць сакрамэнты. Францішак прыбудзе ў парафію ў 16.00 па рымскім часе. Яго візіт пачнецца з сустрэчы з хворымі, затым ён благаславіць дзяцей, ахрышчаных у мінулым годзе. Пантыфік мае таксама намер сесці ў канфесіянал і паспавядаць некалькіх вернікаў. У 18.00 пачнецца св. Імша, пасля якой Папа сустрэнецца з парафіяльнымі групамі і валанцёрамі. Гэта будзе другі візіт Францішка ў рымскую парафію. У маі ён наведаў супольнасць св. Альжбеты і Захарыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.