2013-11-30 12:17:37

Святы Айцец пацвердзіў паўнамоцтвы прэфекта Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі


RealAudioMP3 Папа Францішак пацвердзіў паўнамоцтвы кардынала Зэнана Грахалеўскага на пасадзе прэфекта Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі і арцыбіскупа Анджэла Вінчэнца Дзані на пасадзе сакратара той жа дыкастэрыі. Апрача таго, Святы Айцец зацвердзіў склад Кангрэгацыі. Раней Пантыфік ужо пацвердзіў паўнамоцтвы некалькіх кіраўнічых асоб у Рымскай курыі: кардынала Пітэра Тарксана, у якасці старшыні Папскай Рады “Iustitia et Pax” і біскупа Марыё Toза – сакратара гэтай дыкастэрыі. Таксама кардынал Станіслаў Рылка застаўся старшынёй Папскай рады па справах свецкіх, а біскуп Ёзэф Клеменс, яе сакратаром. Папа пацвердзіў таксама паўнамоцтвы нямецкага арцыбіскупа Герхарда Людвіга Мюлера на пасадзе прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння.

Адразу пасля свайго абрання Францішак пацвердзіў паўнамоцтвы ўсяго кіраўніцтва Рымскай курыі, але гэта насіла часовы характар. З адстаўкай Бэнэдыкта XVI 28 лютага 2013 г. кіраўнікі большасці дыкастэрый аўтаматычна страцілі свае пасады.







All the contents on this site are copyrighted ©.