2013-11-30 13:15:29

Папа да Сусветнага Патрыярха: хрысціяне Усходу і Захаду павінны даць агульнае сведчанне


RealAudioMP3 Заклік да міру на Блізкім Усходзе і да абароны рэлігійнай свабоды ў свеце ўтрымлівае пасланне, якое папа Францішак даслаў Патрыярху Канстантынопальскаму Барталамею I, з нагоды сённяшняга свята святога апостала Андрэя Першазванага. Дэлегацыя Святога Пасаду на чале з кардыналам Куртам Кохам, старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, знаходзіцца ў гэтыя дні ў Стамбуле. “Дыялог, прабачэнне і прымірэнне з’яўляюцца адзіна магчымым сродкам урэгуляваць канфлікту на Блізкім Усходзе”, - напісаў Пантыфік. Ён нагадаў, што шмат хрысціян у свеце падвяргаюцца дыскрымінацыі, а часам праліваюць кроў за сваю веру. На думку Святога Айца, “хрысціяне Усходу і Захаду павінны даць агульнае сведчанне для распаўсюджвання евангельскага паслання на ўвесь свет. У заканчэнні паслання Пантыфік падкрэсліў намер “працягваць братэрскія адносіны паміж Касцёлам Рыма і Сусветным Патрыярхатам”.







All the contents on this site are copyrighted ©.