2013-11-30 12:22:11

Міжнародная тэалагічная камісія сустрэнецца ў поўным складзе


RealAudioMP3 Міжнародная тэалагічная камісія збярэцца ў поўным складзе ў Ватыкане 2-6 снежня 2013 г. пад кіраўніцтвам свайго старшыні, арцыбіскупа Герхарда Людвіга Мюлера. Падчас пленарнага пасяджэння члены Камісіі абмяркуюць тры тэмы, якія маюць вялікае значэнне для сучаснай тэалогіі: пытанне монатэізму, значэнне сацыяльнага навучання Касцёла ў больш шырокім кантэксце хрысціянскай дактрыны і пытанне “sensus fidei”. На заканчэнне пленарнага пасяджэння членаў Міжнароднай тэалагічнай камісіі прыме на аўдыенцыі Святы Айцец.







All the contents on this site are copyrighted ©.