2013-11-29 13:25:55

Біскуп-намінант Юрый Касабуцкі: разумею адказнасць і давер, якія Папа ўскладае на мяне


RealAudioMP3 “З вялікім хваляваннем” успрыняў навіну аб сваім прызначэнні дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп-намінант Юрый Касабуцкі, як прызнаўся ён сам у інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё. “Я разумею тую адказнасць і той давер, якія Папа ўскладае на мяне”, - сказаў ён і дадаў, што добра ўсведамляе выклікі, што стаяць перад Касцёлам у Беларусі: “калі грамадства губляе маральныя каштоўнасці, калі ідзе перагляд іерархіі каштоўнасцяў”. “Мы павінны змагацца за тое, каб наша грамадства, наш народ трымаліся сваіх каранёў, сваіх маральных каштоўнасцяў, ішлі да Бога”, - адзначыў яго эксцэленцыя.

Знакавым для сябе назваў сённяшні дзень арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Дзякуючы рашэнню Святога Айца цяпер усе дыяцэзіі Беларусі маюць сваіх ардынарыяў, а некаторыя атрымалі падтрымку ў якасці дапаможных біскупаў, адзначыў іерарх. Гэта важна для краіны, якая па колькасці католікаў займае другое месца пасля Літвы сярод краін былога СССР.







All the contents on this site are copyrighted ©.