2013-11-29 11:28:41

Андрэа Бачэлі выступіць у Ватыкане


RealAudioMP3 Зорка сусветнай папулярнай і опернай музыкі Андрэа Бачэлі выступіць у Ватыкане. Спявак прыме ўдзел у дабрачынным канцэрце “Святло дзецям”, які пройдзе 2 снежня 2013 г. у Зале Паўла VI з мэтай падтрымкі ініцыятывы па абнаўленні інфрастуктуры аддзялення інтэнсіўнай кардыялагічнай тэрапіі ватыканскай дзіцячай бальніцы “Bambino Gesu”. Мерапрыемства арганізавана ў супрацоўніцтве з Дзяржсакратарыятам Яго Святасці Папы. На ім будзе прысутнічаць і сам Дзяржсакратар арцыбіскуп Пьетра Паралін.

Андрэа Бачэлі выканае шэраг вядомы твораў, сярод якіх “Ave Maria” Франца Шуберта, “Panis Angelicus” Чэзарэ Франка і іншыя. Акрамя славутага выканаўцы, у ватыканскім канцэрце прымуць удзел некаторыя іншыя італьянскія оперныя і папулярныя артысты, музыканты, акцёры і танцоры. Трэба адзначыць, што гаворка ідзе пра першае выступленне Андрэа Бачэлі ў Рыме, за апошнія 5 гадоў. Спявак часта прымае ўдзел у сацыяльных ініцыятывах і займаецца дабрачыннасцю праз створаны ім фонд “Andrea Bacelli Foundation”.

Аддзялення інтэнсіўнай кардыялагічнай тэрапіі рымскай дзіцячай бальніцы “Bambino Gesu” з’яўляецца адным з самых буйных у Італіі. Яно дзейнічае з 1982 г. і штогод тут праходзяць лячэнне каля 600 дзяцей з паталогіямі сэрца.







All the contents on this site are copyrighted ©.