2013-11-28 10:35:00

Рада кардыналаў зоймецца вывучэннем працы асобных дыкастэрый


RealAudioMP3 Рада кардыналаў для дапамогі Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам зоймецца на сваім наступным пасяджэнні вывучэннем працы асобных дыкастэрый Рымскай курыі. Аб гэтым заявіў кардынал Оскар Радрыгес Марадзьяга ў інтэрв’ю “La Repubblica”. Яшчэ не вырашана, напрыклад, ці Папская рада па справах свецкіх будзе ўзведзены ў ранг кангрэгацыі. Не было прынята і рашэнне адносна ўвядзення новай функцыі мадэратара Рымскай курыі. Восем кардыналаў збяруцца ў Ватыкане 3-5 снежня 2013 г. Асноўнымі тэмамі папярэдняга пасяджэння ў кастрычніку быў Сінод Біскупаў і пытанне калегіяльнасці.

Каардынатар Рады кардыналаў абверг інфармацыю, што Папа нібыта жадаў у будучыні надаваць кардынальскую годнасць жанчынам. “Не трэба клерыкалізаваць ролі жанчын у Касцёле, але, вядома, яна павінна атрымаць больш высокую ацэнку”, - сказаў гандурасскі кардынал.

Іерарх перакананы, што Францішак працягне жыць у Доме св. Марты і не пераселіцца ў Апостальскі палац. “Папа любіць быць побач з людзьмі, а звычайныя людзі рэдка маюць магчымасць увайсці ў Апостальскі палац. Для папы Францішка вельмі важная ранішняя св. Імша, якую ён адпраўляе штодня з рознымі групамі супрацоўнікаў”, - адзначыў кардынал Марадзьяга.







All the contents on this site are copyrighted ©.