2013-11-28 12:19:01

Папа Францішак: знак канца часоў – забарона на шанаванне Бога


RealAudioMP3 Існуюць “сілы гэтага свету”, якія жадаюць, каб рэлігія стала выключна “прыватная справай”, але трэба шанаваць Бога “да канца” – не баючыся пераследу, сцвердзіў папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі капліцы Дому св. Марты 28 лістапада 2013 г. Каментуючы чытанні, якія ў дадзены перыяд літургічнага года нагадваюць пра канец часоў і выпрабаванні, Пантыфік адзначыў, што “апошнім выпрабаваннем” будзе “зневажанне веры”, “нібыта трыумф валадара гэтага свету” і забарона на “шанаванне Бога”. Яно праявіцца праз звядзенне рэлігіі да прыватнай справы, праз забарону на нашэнне і ўсталяванне рэлігійных сімвалаў, поўную паслухмянасць уладарам гэтага свету. “Можна будзе рабіць шмат цудоўных рэчаў, але не шанаваць Бога”, - сказаў Папа. “Забарона шанавання – гэта цэнтр канца. А калі наступіць поўня – “kairos” гэтага язычніцкага захавання, калі споўніцца час – тады прыйдзе Ён: “І ўбачаць Сына Чалавечага, які будзе ісці ў воблаку з моцаю і славаю вялікай”. Хрысціяне, якія пакутуюць у часы пераследу, часы забароны на шанаванне – гэта прароцтва аб тым, што здарыцца з усімі намі”, - сказаў Папа.

Францішак адзначыў, што калі гэта пачне адбывацца, трэба “выпрастаць” і “падняць галовы”, бо “блізка перамога Езуса Хрыста”. Папа заклікаў не баяцца, а быць церпялівымі і давяраць Пану, Які абяцаў збаўленне. “Давер і вернасць – гэта ласкі, аб якіх мы павінны прасіць на працягу гэтага тыдня”, - сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.