2013-11-28 11:16:38

Новы дакумент Папы ў цэнтры ўвагі сусветных СМІ


RealAudioMP3 Першая Апостальская адгартацыя папы Францішка “Evangelii gaudium” (Радасць Евангелля) выклікала вялікую цікаваць з боку сусветных СМІ. На працягу апошніх некалькіх дзён каментары да новага папскага дакумента з’явіліся ў самых аўтарытэтных выданнях па ўсім свеце. Французская “La Croix” звярнула ўвагу на важнасць радаснага евангельскага сведчання, да якога заклікае Пантыфік. “Чалавек няўпэўнены, без энтузіязма, не маючы надзеі і не ахоплены любоўю, не пераканае нікога. Каб евангелізаваць, Папа патрабуе перш за ўсё радасці, якая заахвочвае”, - піша выданне.

Француская газета “Le Monde”, назвала адгартацыю “першым афіцыйным планам” пантыфікату Святога Айца, а амерыканскае выданне “National Catholic Reporter” параўнала змест дакументу з прамовай Марціна Лютэра Кінга, ключавымі словамі якой былі: “I have a dream” (Я маю мару). У ім Святы Айцец паказаў накірунак, у якім павінен рухацца Касцёла.

Амерыканская “Wall Street Journal” звярнула ўвагу на крытыку, якой паддаў Святы Айцец, “грубую і наіуную веру” у свабодны рынак і яго механізмы. Менавіта яны, на думку Папы, спрыяюць “культуры адходаў” і “новай нябачнай тыраніі”. “Washington Post” у сваю чаргу прывёў словы Святога Айца аб небяспецы ідалапаклонства перад грашыма.








All the contents on this site are copyrighted ©.