2013-11-28 10:03:19

Ватыканскі кардынал пра медыцынскія ўмяшанні ў дзейнасць чалавечага мозгу


RealAudioMP3 Маніпулятыўныя ўмяшанні медыцыны ў дзейнасць чалавечага мозгу з’яўляюцца, на думку кардынала Джанфранка Равазі, этычна вельмі далікатным пытаннем. Пра праблемы сумлення і маральнай адказнасці старшыня Папскай рады па культуры гаварыў 27 лістапада 2013 г. у Берліне. Паколькі мозг неаддзельны ад душы і духу чалавека, у даследаваннях над ім павінна выкарыстоўвацца “метадалагічная строгасць”. Нейронная навука стаіць “у пачатку цяжкага шляху”, лічыць кардынал Равазі. Ён прыняў удзел у дыскусіі ў Берлінскім шпіталі “Шарытэ” з серыі “Падворак язычнікаў”. Гэта ватыканская ініцыятыва спрабуе садзейнічаць дыялогу паміж вернікамі і няверуючымі на акадэмічным узроўні.

29 лістапада 2013 г. адбудзецца сустрэча кардынала Равазі з нямецкімі парламентарыямі, на якой чакаецца прысутнасць прадстаўнікоў розных палітычных груп.







All the contents on this site are copyrighted ©.