2013-11-27 13:04:12

Святы Пасад і Расія пашыраць супрацоўніцтва ў культуры, навуцы, адукацыі і ахове здароўя


RealAudioMP3 Расія і Ватыкан будуць больш цесна супрацоўнічаць, заявіў расійскі лідэр Уладзімір Пуцін. Яны з папам Францішкам дамовіліся ўмацаваць кантакты ў галіне культуры, навукі, адукацыі і аховы здароўя, сказаў Прэзідэнт Расіі 26 лістапада 2013 г. вечарам у італьянскім Трыесце. Расія і Ватыкан маюць агульнае меркаванне адносна “абароны традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў” і пашырэння міжрэлігійнага дыялогу. Масква і Святы Пасад выступаюць за павышэнне ролі маральнай складаючай у міжнародных адносінах.

Прэзідэнт Расіі наведаў Папу ў Ватыкане 25 лістапада 2013 г. увечары.







All the contents on this site are copyrighted ©.