2013-11-27 12:27:46

Каталіцкі Касцёл дапамагае хворым на СНІД у 116 краінах


RealAudioMP3 Барацьба са СНІДам да гэтага часу не выйграна, нават некаторыя міжнародныя донары пачалі зніжаць сваю падтрымку праграм па тэрапіі і лячэнні гэтай хваробы, вызначыўшы для сябе іншыя прыярытэты, у тым ліку звязаныя з сусветным эканамічным крызісам. Пра гэта заявіў кардынал Оскар Андрэс Радрыгес Марадзьяга, старшыня каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Caritas internationalis”. Ён нагадаў, што арганізацыя далучылася ў 116 краінах па ўсім свеце да намаганняў міжнароднай супольнасці звесці колькасць новых выпадкаў заражэння ВІЧ і смерцяў ад СНІДу да нуля. 1 снежня ва ўсім свеце будзе адзначацца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам.

Кардынал Марадзьяга нагадаў, што гэта мэта “можа быць дасягнута шляхам прафілактыкі і ранняга лячэння ВІЧ-інфекцый”, над чым “Caritas” вельмі актыўныя працуе дапамагаючы перш за ўсё дзецям. Праекты арганізацыі ў апошнія некалькі гадоў ахапілі 10 млн. асоб, якія жывуць у самых бедных краінах. Але гэтага не дастаткова, падкрэсліў іерарх, бо астатнія 18 млн. чалавек па ранейшаму маюць у гэтым патрэбу. Мэта “нуль новых інфекцый” можа быць дасягнута толькі праз адказныя міжасабовыя адносіны і індывідуальныя паводзіны, нагадаў ён. Гаворка ідзе перш за ўсё пра “абмежаванне сексуальнай актыўнасці да пастаяннага і вернага сужэнства паміж мужчынам і жанчынай”, пазбягаючы любога звароту да наркотыкаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.