Пантыфік сустрэнецца са студэнтамі рымскіх універсітэтаў
30 лістапада 2013
г. папа Францішак сустрэнецца са студэнтамі і выкладчыкамі рымскіх універсітэтаў на
малітве Нешпараў у ватыканскай базыліцы св. Пятра. Такія сустрэчы ўжо традыцыйна праводзяцца
на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў, у якасці падрыхтоўкі да святаў Божага Нараджэння.
У яе рамках адбудзецца малітва перад абразом “Марыя – Пасад Мудрасці”, апякункі студэнтаў,
перыгрынацыя якога, на працягу мінулага году, праходзіла ў Бразіліі. На заканчэнне
Нешпараў, дэлегацыя бразільскіх юнакоў і дзяўчат перадасць абраз студэнтам з Францыі.
Папярэднічаць сустрэчы з Пантыфікам будзе малітоўнае чуванне ў капліцы рымскага універсітэту
“Tor Vergata” у пятніцу 29 лістапада, якое ўзначаліць дапаможны біскуп Рымскай дыяцэзіі,
Ларэнца Леуццы.