2013-11-26 13:09:20

Арцыбіскуп Чэлі: адгартацыя Папы напісана амаль у размоўным стыле


RealAudioMP3 Першая адгартацыя папы Францішка “Evangelii gaudium” напісана асаблівым, амаль “размоўным” стылем, падкрэсліў старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэлі. Іерарх прыняў удзел у прэзентацыі дакумента, якая адбылася 26 лістапада 2013 г. у Ватыкане і галоўным чынам засяродзіўся на яго камунікатыўных аспектах. Ён адзначыў, што адгартацыя яскрава дэманструе глыбокую дасведчанасць папы Францішка у актуальных праблемах сучаснага свету. Пантыфік адзначае, што сёння, у сферы камунікацыі, часта бачны павярхоўныя адносіны да этычных праблем, таму тэрмінова неабходна навучыць вернікаў думаць крытычна і дапамагчы ім стала адносіцца да каштоўнасцяў.

У перадачы Евангелля, паводле Папы, неабходна канцэнтравацца на самым галоўным, “прыгожым, вялікім, прывабліваючым і ў той жа час неабходным”. Арцыбіскуп Чэлі падкрэсліў, што Францішак заклікае карыстацца такой мовай, якая не будзе “артадаксальнай”, але здольнай перадаваць навізну і сучаснасць евангельскага паслання. Адначасова мова прапаведвання павінна быць простай, каб не казаць “у пустку”. Ватыканскі іерарх звярнуў увагу на заклік Папы да прапаведнікаў: “добрая гамілія павінна утрымліваць ідэю, пачуццё, вобраз” і быць пазітыўнай.

Паводле Францішка, сапраўдная прыгажосць, можа стаць для людзей сцяжынкай, што вядзе да сустрэчы з Хрыстом. Таму неабходна выкарыстоўваць мастацтва ў евангелізацыі, а таксама іншыя выразы прыгажосці.








All the contents on this site are copyrighted ©.