2013-11-25 14:50:15

Францішак наведае рымскую парафію


RealAudioMP3 1 снежня 2013 г. папа Францішак наведае рымскую парафію св. Кірыла Аляксандрыйскага, якая размешчана на ўсходзе Вечнага Горада. Святы Айцец сустрэнецца з хворымі парафіянамі, тымі, якія нядаўна прынялі сакрамэнт хросту, а таксама правядзе некаторы час у канфесіянале, спавядаючы вернікаў. Цэнтральным пунктам візіту стане Эўхарыстыя, падчас якой 9 маладых людзей з рук Папы атрымаюць сакрамэнт канфірмацыі. Пасля літургіі Францішак таксама сустрэнецца з членамі парафіяльнай рады. Рымская парафія св. Кірыла Аляксандрыйскага была заснавана ў 1963 г. і налічвае больш за 7 тыс. вернікаў, сярод якіх шмат эмігрантаў і бедных сем’яў, якім парафіяне аказваюць дапамогу.








All the contents on this site are copyrighted ©.