2013-11-25 14:24:47

Папа: перад абліччам “крайніх сітуацый” выбіраць Бога


RealAudioMP3 Неабходна давяраць Богу заўсёды, нават у “крайніх сітуацыях”, лічыць папа Францішак. Падчас Эўхарыстыі ў капліцы Дома св. Марты 25 лістапада 2013 г. ён засяродзіўся на двух біблійных постацях прадстаўленых у літургічных чытаннях: яўрэйскіх юнаках, якія засталіся вернымі Богу будучы ў рабстве ў караля Навухаданосара і беднай удаве, якая ахвяравала на святыню ўсё, што мела. Паводле Святога Айца, гэтыя асобы рызыкавалі жыццём, але мужна выбралі Пана. “Усе яны – удава і юнакі – рызыкавалі. У сваёй рызыцы, яны зрабілі выбар на карысць Пана, ад усяго сэрца, без асабістай зацікаўленасці, без дробязнасці (...) Пан быў для ніх усім. Пан – гэта Бог і яны даверыліся Яму. І зрабілі так – я дазволю сабе гэта слова – без фанатызма (...). Тут іншае: яны даверыліся, бо ведалі, што Пан верны. Яны даверыліся гэтай вернасці, якая заўсёды ёсць, таму што Пан не можа змяніцца, не можа: Ён заўсёды верны – не можа быць няверным, не можа адмаўляць самаго сябе”, - сказаў Папа.

Францішак нагадаў, што тых, хто давярае Пану, Ён не пакідае без падтрымкі: яўрэйскія юнакі выйшлі са складанай сітуацыі, а удава была праслаўлена Богам.

На думку Святога Айца, моцны давер да Бога важны як ў малых справах так і ў вялікіх. Ён заклікаў браць прыклад з хрысціян, якія сёння падвяргаюцца пераследу за веру, але таксама і звычайных маці і татаў, якія ўтрымліваюць свае сем’і робячы мужныя выбары на карысць Бога і не ідучы на кампрамісы са злом. “Гэта вялікае багацце Касцёла”, – падкрэсліў Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.