2013-11-24 13:01:48

Францішак памаліўся за вернікаў пакутуючых за веру і ўзгадаў пра Галадамор


RealAudioMP3 Перад малітвай “Анёл Панскі” 24 лістапада 2013 г., Францішак заклікаў прасіць у Маці Божай заступніцтва “для нашых братоў і сясцёр, якія падвяргаюцца пераследу з прычыны сваёй веры”. “Іх шмат”, - падкрэсліў Папа. Святы Айцец таксама скіраваў прывітанне да вернікаў, сем’яў, членаў асацыяцый і рухаў, якія прыбылі на плошчу св. Пятра з розных краін свету. Асаблівым чынам, Пантыфік прывітаў украінскую супольнасць, якая адзначае 80-годдзе Галадамора, “вялікага голаду” справакаванага савецкім рэжымам, які выклікаў мільёны ахвяраў".








All the contents on this site are copyrighted ©.