2013-11-24 12:31:11

Папа перадаў вернікам сваю першую Апостальскую адгартацыю


RealAudioMP3 На заканчэнне Эўхарыстыі 24 лістапада 2013 г. папа Францішак перадаў вернікам сваю першую Апостальскую адгартацыю “Evangelii gaudium” (Радасць Евангелля). Яе публікацыя была прымеркавана да заканчэння Года веры. У якасці прадстаўнікоў Народа Божага экзэмпляры дакумента з рук Пантыфіка атрымалі некаторыя біскупы, святары, законніцы і свецкія вернікі розных узростаў. Адгартацыя з’яўляецца вынікам сесіі Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі, які прайшоў у Рыме 7-28 кастрычніка 2012 г. Афіцыйная прэзентацыя дакумента адбудзецца 26 лістапада ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы ў прысутнасці журналістаў з розных краін свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.