2013-11-23 12:14:43

Францішак: спорт павінен аб'ядноўваць, а не дзяліць


RealAudioMP3 23 лістапада 2013 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі членаў дэлегацыі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтатаў. Яны прабываюць у Рыме з нагоды Генеральнай асамблеі гэтай спартыўнай асацыяцыі, якая праходзіць 22-23 лістапада. Звяртаючыся да сабраных у Клеменційскай Зале Апостальскага палацу Францішак выказаў сваю ўдзячнасць тым, хто на еўрапейскім ўзроўні “праз спорт спрыяе развіццю людзей і сацыяльнаму братэрству”. Для Касцёла спорт – гэта каштоўная прылада для інтэгральнага росту чалавека, якая стымулюе здаровую перамогу над самім сабой і ўласным эгаізмам, трэніруе дух ахвярнасці і калі добра разумееца, умацоўвае адносіны паміж людзьмі, перакананы Пантыфік. “Важна, каб тыя, хто займаюцца спортам, на розных узроўнях, спрыялі чалавечым і рэлігійным каштоўнасцям, якія знаходзяцца ў фундаменце больш справядлівага і салідарнага грамадства. Гэта магчыма таму што мова спорту – паўсюдная. Яна пераўзыходзіць межы, мовы, расы, рэлігіі і ідэалогіі; мае здольнасць аб’ядноўваць людзей, спрыяючы дыялогу і адкрытасці. Гэта вельмі каштоўны рэсурс!”, - сказаў Папа.

Францішак выказаў падтрымку спартыўным арганізацыям, якія праз сваю дзейнасць, асабліва сярод моладзі, спрыяюць спакою, дзяленню і мірнаму суіснаванню паміж народамі.

“Для спартыўнай дзейнасці ўласціва аб’ядноўваць, а не дзяліць! Ствараць масты, а не муры! Нават пяць злучаных колаў, сімвал і флаг Алімпійскіх гульняў, прадстаўляюць дух братэрства, які павінен характарызаваць алімпійскае сведчанне і спартыўную кампетэнцыю ўвогуле”, - адзначыў Пантыфік.

На думку Святога Айца, калі спорт разглядаецца праз прызму дасягнення перамогі любым коштам ці выключна эканамічных паказчыкаў, гэта пераўтварае спартсменаў у тавар, які прыносіць прыбытак. Францішак адзначыў, што ў такім выпадку атлеты “губляюць сэнс сваёй дзейнасці, радасць гульні, якая іх прываблівала з маленства і падштурхнула да шматлікіх ахвяраў, каб стаць чампіёнамі”. “Спорт – гэта гармонія, але калі дамінуе празмернае імкненне за грашыма і поспехам, гэта гармонія разбураецца”, - сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.