2013-11-23 12:16:42

Папа спачувае ў сувязі са смерцю Мар’яны Папялушкі


RealAudioMP3 Папа Францішак дзякуе Богу за цудоўнае і доўгае жыццё маці благаслаўлёнага кс. Ежы Папялушкі Мар’яны Папялушкі, якая адыйшла ў вечнасць 19 лістапада 2013 г. Святы Айцец даверыў памерлую Божай міласэрнасці і заступніцтву яе благаслаўлёнага сына, гаворыцца ў тэлеграме за подпісам Апостальскага нунцыя ў Польшчы арцыбіскупа Чэлестына Мільёрэ, якая была прачытана падчас яе пахавання 23 лістапада ў Беластоку. “Чалавечая святасць нараджаецца праз цярплівае выкананне штодзённай працы. Святой памяці Мар’яна выконвала яе выхоўваючы дзяцей і акружаючы матчынай апекай сваю сям’ю. Божы провід учыніў так, што плод яе мацярынства, благаслаўлёны Ежы, дасягнуў хвалы алтароў праз мучаніцтва”, - гаворыцца ў пасланні. Адзначаецца таксама, што гэта мучаніцтва было дапоўнена цярплівасцю яго маці, якая “бачачы цяплівасць Бога, узнёслася над болем, давяраючы Стварыцелю, так, як давярала яму нясучы вялікія і малыя крыжы штодзённасці”. “Гэта схаваная святасць, якая прыносіць благаслаўлёныя плёны”, - адзначаецца ў спачувальнай тэлеграме.








All the contents on this site are copyrighted ©.