2013-11-21 13:03:27

Папа заклікаў Усходнія Цэрквы да актывізацыі зносін з супольнасцямі лацінскага абраду


RealAudioMP3 Пантыфік падкрэсліў значэнне “прымату катэдры св. Пятра” для “універсальнай камуніі” мясцовых Касцёлаў. Менавіта прымат дазваляе шматлікім адрозненням у традыцыі, “не перашкаджаць адзінству, а хутчэй спрыяць яму”, падкрэсліў Святы Айцец 21 лістапада 2013 г. падчас сустрэчы з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў. На думку Папы, перад Усходнімі Цэрквамі стаіць заданне актывізацыі зносін з супольнасцямі лацінскага абраду . Ад Цэркваў у Святой Зямлі, паводле яго, можна павучыцца “экуменічнага духу і дыялогу”. “Геаграфічны , гістарычны і культурны кантэксты, у якіх яны жылі на працягу стагоддзяў, па сутнасці, робяць іх натуральнымі партнёрамі многіх іншых хрысціянскіх канфесій і іншых рэлігій”, - адзначыў папа Францішак. Пантыфік выказаў заклапочанасць сітуацыяй хрысціян на Блізкім Усходзе. Ён заклікаў да малітвы, якая “абяззбройвае глупства і нараджае дыялог, там, дзе існуе адкрыты канфлікт”. Калі яна будзе шчырай і настойлівай, учыніць голас хрысціян пяшчотным, але цвёрдым, які будуць здольнымі пачуць нават кіраўнікі народаў, перакананы Папа.







All the contents on this site are copyrighted ©.