2013-11-20 14:10:09

Рэліквіі св. Пятра выставяць на ватыканскай плошчы


RealAudioMP3 У нядзелю 24 лістапада 2013 г., на завяршэнне Года веры, на галоўнай ватыканскай плошчы адбудзецца выстаўленне рэліквій св. Пятра. Косткі, якія традыцыя прыпісвае Князю апосталаў, змешчаны ў спецыяльную урну. У 1971 г. яна была пераказана ў дары для Паўла VI і захоўвалася ў папскіх апартаментах да канца пантыфікату Бэнэдыкта XVI. У апошнія гады урна выстаўлялася кожны год 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла, у прыватнай капліцы Пантыфіка. У нядзелю рэліквіі ўпершыню будуць выстаўлены для публічнага ўшанавання.

Рэліквіі былі знойдзены ўнутры нішы ў сцяне гроту базылікі св. Пятра эпохі імператара Канстанціна. Было прынята рашэнне прыступіць да іх вывучэння і аналізу, даручыўшы гэту працу экспертам і спецыялістам у галіне эксперыментальных навук, з удзелам антраполага Венеранда Карэнці. Тое, што рэліквіі належаць апосталу Пятру, было абвешчана папам Паўлам VI 26 чэрвеня 1968 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.