2013-11-20 10:33:06

Папа Францішак заклікаў маліцца за ахвяраў паводкі на Сардзініі


RealAudioMP3 Святы Айцец з вялікім хваляваннем успрыняў навіну аб моцнай паводцы, якая абрынулася на італьянскі востаў Сардзінія. У яе выніку загінулі па меншай меры 17 чалавек і яшчэ некалькі лічацца прапаўшымі без вестак. Папа Францішак выказвае “словы суцяшэння і падтрымкі”, гаворыцца ў тэлеграме, падпісанай Дзяржсакратаром Яго Святасці, арцыбіскупам Пьетра Паралінам. Ён абяцае сваю малітву за тых, хто загінуў, і ўсіх, хто пацярпеў ад стыхійнага бедства. “Глыбока крануты страшнай трагедыяй, якая абрынулася на Сардзінію, я прашу ўсіх маліцца за ахвяраў, асабліва за дзяцей”, - заклікаў Пантыфік у сваім твіт-паведамленні 19 лістапада 2013 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.