2013-11-20 11:11:51

Апостальская Сталіца звярнула ўвагу на праблемы рыбакоў


RealAudioMP3 Святы Пасад перасцярог рыблоўны сектар ад імкнення да прыбытку любым коштам. Такая логіка вядзе да знішчэння сусветных рыбных запасаў, негатыўнага ўплыву на экалогію і павелічэння часу працы рыбакоў, што з’яўляецца прычынай траўм, а часам нават смяротных зыходаў, гаворыцца ў спецыяльным пасланні на Сусветны дзень рыбалоўства, які адзначаецца 21 лістапада, Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў. У ім паддаецца крытыцы сістэма працоўных дагавораў, неспрыяльных для рыбакоў, недастатковая зарплата, мінімальныя патрабаванні да бяспекі іх працы.

Сямейныя адносіны тых, хто займаецца рыбнай лоўляй таксама сутыкаюцца з праблемамі. Рыбакі, вымушаныя на працяглы перыяд выходзіць у мора, праводзяць вельмі мала часу са сваімі сям’ямі, што прыводзіць да сур’ёзных наступстваў для росту і выхавання іх дзяцей.

Глабалізацыя і недахоп працоўнай сілы прывялі да новай і трывожнай з’явы – эксплуатацыі мігрантаў, якія з-за беднасці лёгка становяцца ахвярамі прымусовай працы або гандлю людзьмі.

Папская рада пастырства эмігрантаў і падарожнікаў заклікала капеланаў апостальства мора прыкласці ўсе намаганні да служэння і абароны рыбакоў і іх сем’яў.







All the contents on this site are copyrighted ©.