2013-11-19 12:05:23

Святы Айцец нагадаў пра пашану да бабуль і дзядуляў


RealAudioMP3 У народа, які “не паважае бабуль і дзядуляў”, няма будучыні, адзначыў папа Францішак, каментуючы гісторыю біблійнага Элеязара, “чалавека ўжо старога ўзросту”, які абраў мучаніцкую смерць, каб даць сведчанне веры ў сапраўднага Бога для моладзі. Святы Айцец адзначыў “паслядоўнасць веры” і высакароднасць пажылых асоб, якія перажываюць сваю веру па прыкладу Элеязара. “Мы жывем у такі час, калі з пажылымі людзьмі не лічацца”, - заўважыў з жалем Пантыфік і нагадаў, што менавіта старэйшыя асобы з’яўляюцца носьбітамі гісторыі, спадчыны і веры. Папа параўнаў іх з добрым старым віном, у якога ёсць унутраная сіла і высакароднасць. Сапраўды, прызнаў Святы Айцец, старасць можа быць цяжарам для акружаючых, але мудрасць, якую яна нясе з сабой, кампенсуе ўсе складанасці.

Папа ўзгадаў “многіх пажылых людзей, якія знаходзяцца ў дамах састарэлых”. Ён заклікаў маліцца за бабуль і дзядуляў, “якія часта адыгрывалі гераічную ролю ў перадачы веры ў часы пераследаў”. Пантыфік нагадаў пра абавязак захоўваць Чацвёртую запаведзь – “запаведзь міласэрнасці”, заклік ставіцца са спачуваннем да нашых продкаў, слухаць і шанаваць іх.







All the contents on this site are copyrighted ©.