2013-11-19 12:31:30

Папа Францішак выдасць сваю першую Апостальскую адгартацыю


RealAudioMP3 Папа Францішак выдасць Апостальскую адгартацыю, прысвечаную абвяшчэнню Евангелля ў сучасным свеце. Яна атрымае назву “Evangelii Gaudium” (Евангелле радасці), паведаміла 19 лістапада 2013 г. Зала Друку Апостальскай Сталіцы, запрашаючы журналістаў прыняць удзел у прэзентацыі папскага дакументу. Яна пройдзе ў Ватыкане 26 лістапада 2013 г. Адгартацыя прымеркавана да заканчэння Года веры. Урачыстая св. Імша, якая стане яго заключным пунктам, адбудзецца ў Ватыкане ў бліжэйшую нядзелю, 24 лістапада. Яе ўзначаліць Пантыфік. Трэба адзначыць, што “Evangelii Gaudium” стане першай Апостальскай адгартацыяй папы Францішка.







All the contents on this site are copyrighted ©.