2013-11-18 15:00:17

Папа зацвердзіў новы статут Бюро фінансавай інфармацыі


RealAudioMP3 18 лістапада 2013 г. быў апублікаваны Апостальскі ліст папы Францішка ў форме “Motu proprio”, якім ён зацвердзіў новы статут Бюро фінансавай інфармацыі Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан. Пантыфік падпісаў дакумент яшчэ 15 лістапада, а 21 лістапада ён увойдзе ў сілу. У паведамленіі Залы Друку Апостальскай Сталіцы адзначаецца, што новы статут тычыцца структурных змен у Бюро з мэтай паляпшэння выкання функцый установы. Маецца на ўвазе даручаны гэтай стуктуры яшчэ 8 жніўня 2013 г. абавязак кантролю за ватыканскімі ўстановамі з мэтай супрацьдзеяння незаконным фінансавым аперацыям. У рамках структуры будзе створаны спецыяльны аддзел, які будзе займацца гэтай праблематыкай. Новы статут акрэслівае таксама ролю і адказнасць старшыні, кіраўнічай рады і дырэкцыі Бюро фінансавай інфармацыі і вызначае межы іх аўтаноміі і незалежнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.