2013-11-18 12:04:40

Кардынал: у міжрэлігійным дыялогу – слухаць і пазнаваць адно аднаго


RealAudioMP3 Кардынал Жан-Луі Таран лічыць, што ў міжрэлігійным дыялогу важна не прадстаўляць іншыя рэлігіі ў негатыўным святле. Адначасова трэба разглядаць этнічныя і культурныя адметнасці іншых, іх светапогляд у якасці багацця, а не пагрозы. Іерарх выступіў на буйной канферэнцыі ў Міжнародным цэнтры па міжрэлігійным і міжкультурным дыялогу імя караля Абдалы, якая 18-19 лістапада 2013 г. праходзіць у Вене. Кардынал Таран вылучыў тры патрабаванні, якія ставіць міжрэлігійны дыялог перад яго ўдзельнікамі: слухаць і пазнаваць адно аднаго, думаць перш чым выносіць суджэнне, прадстаўляць змест сваёй веры і свой спосаб жыцця з дабрынёй і павагай. Старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу перакананы, што тэма канферэнцыі “Аблічча іншых”, заклікае да адкрытасці на прадстаўнікоў іншых рэлігій і супрацоўніцтва з імі ў імя супольнага дабра.








All the contents on this site are copyrighted ©.