2013-11-18 13:24:46

Асабісты сакратар пра Бэнэдыкта XVI: калі ён прымае рашэнне – ён цвярдзей за мармур


RealAudioMP3 Рашэнне Бэнэдыкта XVI сысці шчыльна звязана з яго словамі, прамоўленымі 19 красавіка 2005 г. з лоджыі базылікі св. Пятра, лічыць асабісты сакратар Пантыфіка на пенсіі, арцыбіскуп Георг Генсвайн. Папа ў той час сказаў: “Я просты работнік у вінаградніку Пана”, і гэта не прыгожы выраз, гэта праўда, адзначыў іерарх 16 лістапада 2013 г. Такое рашэнне мог прыняць толькі чалавек, які разумее, што ён робіць, той, хто не ўцякае ад адказнасці, дадаў ён. “У рашэнні аб адмове Бэнэдыкт XVI быў непахісны”, - заявіў арцыбіскуп. Пантыфік – чалавек вельмі мяккі, але, калі ён прымае рашэнне – “ён цвярдзей за мармур і жалеза, і лепш не супярэчыць яму”, - прызнаўся блізкі супрацоўнік Папы на пенсіі. Ён яшчэ раз адзначыў, што рашэнне Бэнэдыкта XVI не было пабегам, але цвярозым прызнаннем недахопу сіл для кіравання Касцёлам.








All the contents on this site are copyrighted ©.