2013-11-18 12:10:10

Амерыканскі кардынал пра“інтэрнацыяналізацыю” Рымскай курыі


RealAudioMP3 Папа Францішак імкнецца рэфармаваць Рымскую курыю, каб зрабіць яе працу на карысць Святога Айца і мясцовых Касцёлаў больш эфектыўнай. Гэтаму можа паслужыць душпастырская апека асоб, якія там працуюць. Курыя патрабуе “інтэрнацыяналізацыі”, паколькі за апошнія гады значна змянілася нацыянальная структура Каталіцкага Касцёла. Аб гэтым расказаў у размове з “National Catholic Register” кардынал Шон Патрык О’Мэлі, член Рады кардыналаў для дапамогі Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам.

Не можна гаварыць пра ўвядзенне дэмакрытыі, як мадэлі кіравання Касцёлам, падкрэсліў арцыбіскуп Бостанскі. Адзіная мадэль – гэта распазнанне Божай волі ў атмасферы дыялогу і малітвы.

Частыя заклікі папы Францішка да абароны годнасці чалавека, на думку іерарха, невыпадковыя. Гэта пытанне стаіць сёння як ніколі вельмі злабадзённа. Мы павінен навучыцца распазнаваць каштоўнасць людзей, якіх не заўважае сучасная культура, лічыць кардынал О’Мэлі.

Іерарх з жалем заўважыў, што крызіс, звязаны са злоўжываннямі духавенства, прывёў да сітуацыі, калі святары сталі больш замкнутымі ў сваіх кантактах з людзьмі, баючыся няправільнага зразумення сваіх намераў з боку іншых.

Кардынал О’Мэлі паўтарыў думку папы Францішка, што Касцёл павінен быць своеасаблівым “палявым шпіталём” для лячэння асоб, спустошаны грахом.







All the contents on this site are copyrighted ©.