2013-11-15 13:00:35

Папа лічыць былога нунцыя ў Беларусі лепшым інтэрпрытатарам ідэй Сабора


RealAudioMP3 Папа Францішак лічыць арцыбіскупа Агасціна Маркета “лепшым герменэўтыкам ІІ Ватыканскага Сабору”. “Я ведаю што гэта дар Божы, але Вы здолелі яго памножыць”, - напісаў Святы Айцец у лісце да былога сакратара Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў. Між іншым арцыбіскуп Маркета быў Апостальскім нунцыем у Беларусі ў 1994-1996 гг. Пасланне Пантыфіка было прачытана падчас прэзентыцыі кнігі “Папскі прымат і епіскапат. З першага тысячагоддзя да Другога экуменічнага Ватыканскага Сабору”. Яна была апублікавана Ватыканскім выдавецтвам і ўяўляе сабой зборнік навуковых артыкулаў 26-ці даследчыкаў гэтай тэмы, якія пажадалі адзначыць асаблівы ўклад арцыбіскупа Маркета ў развіццё герменэўтыкі Сабора і прысвяціць кнігу яму. Францішак выказаў падзяку іерарху за яго сведчанне любові да Касцёла. “Гэту любоў Вы праўлялі рознымі спосабамі, нават папраўляючы памылкі ці недакладнасці з майго боку, і за гэта ад сэрца Вам дзякую”, - напісаў Пантыфік. На яго думку, асаблівым чынам любоў іерарха да Касцёла праявілася ў дакладных навуковых даследваннях.

“Аднойчы я казаў Вам, дарагі арцыбіскуп Маркета, і зараз хачу паўтарыць, што лічу Вас лепшым герменэтэўтыкам ІІ Ватыканскага Сабора”, - напісаў Францішак. Святы Айцец падкрэсліў, што лічыць любоў іерарха “лаяльнай і паэтычнай”. “Лаяльнасць і паэзія не з’яўляюцца аб’ектамі гандлю: яны не набываюцца і не прадаюцца, але з’яўляюцца проста цнотамі ўкаранёнымі ў сэрцы сына, якія лічыць Касцёл сваёй Маці”, - адзначыў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.