Папа Францішак узначаліў рэйтынг самых згадваных імён у інтэрнэце
Новы глабальны аналіз
выявіў, што папа Францішак узначаліў спіс самых згадваных імён у інтэрнэце ў 2013
г. Гэта вынікае з 14-га штогадовага даследавання тэхасскай кампаніі “Global Language
Monitor”, якая адсочвае актыўнасць у сусветнай сетцы. Рэйтынг дзеліцца на тры катэгорыі:
лепшыя словы, лепшыя фразы, імёны, якія найбольш узгадваюць, і засноўваецца на аналізе
англамоўных блогаў, сацыяльных медыя і 275 тыс. электронных і інтэрнэт-СМІ.
У
сёлетнім даследаванні “Monitor” выявіў, што Францішак упэўнена заняў першае месца
ў спісе асоб, якіх набольш абмяркоўваюць, толькі затым ідуць рэформа аховы здароўя
Абамы, Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША, Эдвард Сноўдэн і Кейт Мідлтан.