2013-11-14 10:37:13

Новы Дзяржсакратар прыступіць да сваіх абавязкаў у бліжэйшыя дні


RealAudioMP3 Новы Дзяржсакратар Яго Святасці Папы, арцыбіскуп Пьетра Паралін 16 лістапада 2013 г. прыступіць да сваіх абавязкаў у Ватыкане. Пра гэта заявіў яго папярэднік, кардынал Тарчызіо Бэртонэ 13 лістапада вечарам на прэзентацыі сваёй кнігі пра ватыканскую дыпламатыя. Афіцыйна змена Дзяржсакратара адбылася 15 кастрычніка. Паходзячы з паўночна-італьянскай правінцыі Падуя, арцыбіскуп Паралін некалькі тыдняў таму прайшоў у Італіі хірургічнае ўмяшальніцтва. Да свайго прызначэння ён быў Апостальскім нунцыем у Венесуэле.

На прэзентацыі кнігі кардынала Бэртонэ “Папская дыпламатыя ў глабалізаваным свеце” прысутнічаў былы старшыня Еўрапейскага парламента Ганс-Герт Пётэрынг. Ён высока ацаніў працу ватыканскай дыпламатыі для абароны міру, чалавечай годнасці і свабоды. У гэтых справах Святы Пасад быў і застаецца партнёрам і саюзнікам Еўрапейскага Саюзу. Удзел Яна Паўла II у абароне правоў чалавека выбіў глебу з-пад ног камунізму, адзначыў Пётэрынг у Сінадальнай зале, дзе праходзіла прэзентацыя. Ён падкрэсліў уклад папы Францішка ў распаўсюджванне этыкі салідарнасці.

Паводле кардынала Бэртонэ, шлях дыпламатыі ХХІ ст. павінен пралягаць праз энергічнасць, цярпенне, штодзённыя абавязацельствы і шчырасць, сціпласць і прафесіяналізм.







All the contents on this site are copyrighted ©.